Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Культура
Фота 2 з 9
21.12.2018 / 19:34
Бел / Łac / Рус

З’явіліся шыкоўныя покерныя карты з партрэтамі айцоў БНР ФОТЫ 7

Юбілейны год амаль скончаны, але стваральнікі покерных картаў у стылістыцы нашай першай нацыянальнай дзяржавы ўсё ж паспелі. На мінулым тыдні з друкарні забралі наклад якасных і добра ілюстраваных картаў з партрэтамі «айцоў рэспублікі», піша budzma.by.

Ластоўскі, Кандратовіч, Мядзёлка, Балаховіч і іншыя гістарычныя персанажы з часоў БНР сталі каралямі, валетамі, дамамі і джокерамі ў ігральнай калодзе. Усе партрэты густоўна адмаляваныя ў колеры, а самі карты прыемна трымаць у руках — кардон і друк найвышэйшага гатунку! Хто і як зрабіў гэты цуд ужо «пад заслону» 100-годдзя БНР?

Калядны падарунак і «першая ластаўка» на 101-ю гадавіну БНР

Праект «Карты для гульні 100 гадоў БНР» паўстаў дзякуючы супрацы суполкі дызайнераў PRAS, выдавецтва «Тэхналогія» і каманды Pan Brat (вядомай раней па «сармацкіх цішотках»).

«Да 100-годдзя БНР мы вырашылі зрабіць нешта адметнае, — распавядае каардынатар праекту Зміцер Карабач. — Шмат было цішотак, мапаў, паштовак, налепак, а што яшчэ? Мы вырашылі — ігральныя карты. Так, год заканчваецца, але мы паспелі! Цяпер гэта і цудоўны калядны падарунак, і «першая ластаўка» да святкавання 101-й гадавіны БНР».

Паводле Змітра, за спінай засталася немалая праца. Спачатку ідэя, якая прыйшла бізнесоўцу і мецэнату Паўлу Бераговічу. Пазней — выбар «пантэону айцоў-заснавальнікаў» — тут дапамаглі гісторык Уладзімір Ляхоўскі і выдавец Зміцер Санько. Дзякуючы мастаку Аляксею Кульбіцкаму быў створаны адзіны мастацкі стыль, а Уладзімір Арлоў зрабіў тэкставую падводку да кожнага персанажа.

Калода — гэта 52 карты непасрэдна для гульні, а таксама карткі з тлумачэннямі, хто ёсць хто. Стваральнікі паспрабавалі нават вывесці гістарычныя і лёсавыя лініі, каб раскласці ўсіх герояў па сваёй масці. Джокерамі, дарэчы, аказаліся Станіслаў Булак-Балаховіч і Макар Краўцоў: найбольш люты і непрадказальны ваяр БНР і аўтар гімна «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».

Не хутка, але якасна. Не танна, але статусна

«Не тое каб мы рабілі марудна, — працягвае Зміцер. — Проста спатрэбіўся час, каб зрабіць якасна. Такая дата ўсё ж раз у жыцці бывае — можам сабе дазволіць долю перфекцыянізму. У выніку атрымалася прыгожа, статусна і нятанна: усё ж такі італьянскі кардон, цудоўны друк!»

Зміцер Карабач.

Зміцер Карабач.

Карты сапраўды надрукаваныя на адмысловым картачным кардоне Burgo (Італія) з унутраным карбонавым слоем і пакрыццём Duplex Linen. Чалавеку з вуліцы гэта наўрад ці нешта скажа, але карты з такімі характарыстыкамі маюць найвышэйшую катэгорыю сярод кардонных картаў у свеце! Таму калода сапраўды статусная.

У «дурня» гуляць забараняецца!

З адваротнага боку пачка на пакупніка пазірае перакрэслены партрэт чырвонаармейца з цыгаркай у зубах (нібы з аповесцяў Пясэцкага). І гэта зусім не барацьба з курэннем, а гумар, бо побач надпіс: «У «дурня» гуляць забараняецца». Стваральнікі рэкамендуюць гуляць гэтымі картамі ў больш шляхетныя гульні: покер, віст, прэферанс і г.д.

Камплект сярод іншага ўтрымлівае інфармацыйны буклецік пра гісторыю і ролю БНР — на ангельскай і рускай мовах. Вядома, што збіральнікі картачных калодаў ёсць па ўсім свеце, таму чым не нагода для экскурсу ў нашу гісторыю для замежнікаў?

Дзе знайсці?

Карты «100 гадоў БНР» ужо можна знайсці ў Мінску ў краме Symbal.by, у Гродне ў краме «Цудоўня». Хутка карты будуць прадавацца і ў інтэрнэт-краме panbrat.by.

Колькі каштуе?

Агульны кошт для ўсіх крамаў будзе складаць 35 рублёў. Не прапусціце!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Алесь Кіркевіч, budzma.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
У Якуцку знішчылі помнік ссыльным і ахвярам рэпрэсій. На ім былі імёны славутых беларусаў 5
«Вы проста афігееце, што ў нас такое ёсць». Сябры-фатографы стварылі кнігу аб прыгажосці беларускай прыроды 5
Пад Навагрудкам аднавілі каплічку. Рамонт яе нечаканым чынам састарыў 4
У Мінску аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
Лета не здаецца. Апошнія дні верасня будуць надзвычай цёплымі
Дачка «бацюшкі са свастыкай» вярнулася да бацькі, які яе разбэшчваў. І да яго поглядаў  1
Зʼявіўся новы кліп пра легендарны «бульбавоз». Ён ужо стаў хітом у тыктоку
Хлопец з Гомеля выдаліў акаўнт амаль тры гады таму. Але яго вылічылі і затрымалі — вось як гэта адбылося 1
Лукашэнка зноў будзе сустракацца з Пуціным 5
«Айфон апошняй мадэлі выкінуў у возера». Дзве павучальныя гісторыі з Гомеля 1
Беларусь не Еўропа? Топ-5 краін, дзе адпачывалі летась беларусы 4
Усяго патроху
Самы папулярны беларускамоўны гурт у свеце — хто гэтыя хлопцы?
Выпускнік-медык за адмову ад размеркавання заплаціць мінімум 60 тысяч рублёў 1
Кадыраў прыгразіў Сабчак, каб «не чапала» яго сям'ю, і патлумачыў выхадку свайго сына ў СІЗА 3
89-гадовая Сафі Ларэн перанесла экстранную аперацыю пасля падзення ў ваннай
Фота / Відэа
У Асіповіцкім раёне апалчэнцы вучыліся адбіваць узброены напад на сельскую краму, а тэрабарона — спыняць ДРГ 15
Зʼявілася відэа ДТЗ у Баранавічах, у якім загінулі кіроўца і пасажыр матацыкла 6
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
Качанава не гатовая быць прэзідэнтам, у яе непераадольная перашкода 12
Што вядома пра маладых беларусак, якія загінулі ў Турцыі 4
Камісаранка пра свой шлюб: У гэтай сітуацыі жахліва ўсё 48
Былы ўкраінска-беларускі футбаліст Арцём Мілеўскі шпіталізаваны, яго стан цяжкі 11
Заходнія СМІ высветлілі, хто цяпер кіруе спадчынай Прыгожына ў Афрыцы 3
Самае лайканае
Забіты камандуючы Чарнаморскім флотам Расіі — ССА Украіны 21
Расійскі ваенкар прызнаў, што ўкраінскія ракеты сёння ўдарылі па караблях у Севастопалі 5
Хто фінансуе кантору, якая вылучыла «Наш дом» на Нобелеўскую прэмію міру? Шукаем канцы 40
«Дакладна 10 рублёў?» Беларуска расказала, як прадавала 18-гадовы ноўтбук 8
«Хачу быць карыснай і з павагай ставіцца да краіны, якая мяне прыняла». Настаўніца, якую звольнілі за жоўта-блакітную стужку, расказала пра новае жыццё ў Польшчы 4
Найбольш рэакцый
Качанава не гатовая быць прэзідэнтам, у яе непераадольная перашкода 12
Камісаранка пра свой шлюб: У гэтай сітуацыі жахліва ўсё 48
42-гадовы гарадзенец пакінуў радзіму пасля затрымання. І праз тыдзень не вытрывала сэрца 18
Хто фінансуе кантору, якая вылучыла «Наш дом» на Нобелеўскую прэмію міру? Шукаем канцы 40
«Чаму Какабай усё яшчэ існуе?» Рачылоўскі напісаў публічны данос на папулярнага блогера Какабая 28
Гарачыя тэмы
Качанава не гатовая быць прэзідэнтам, у яе непераадольная перашкода 12
Памочнікам Лукашэнкі ў Гомельскай вобласці стаў расіянін 6
Камісаранка пра свой шлюб: У гэтай сітуацыі жахліва ўсё 48
Былы ўкраінска-беларускі футбаліст Арцём Мілеўскі шпіталізаваны, яго стан цяжкі 11
Беларуска загінула ў Турцыі падчас палёту на параплане  4
Заходнія СМІ высветлілі, хто цяпер кіруе спадчынай Прыгожына ў Афрыцы 3
У інтэрнэце з'явіліся фота збітага ў кроў мужчыны, вельмі падобнага да Гіркіна-Стралкова 8
42-гадовы гарадзенец пакінуў радзіму пасля затрымання. І праз тыдзень не вытрывала сэрца 18
Хто фінансуе кантору, якая вылучыла «Наш дом» на Нобелеўскую прэмію міру? Шукаем канцы 40
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх