Дональд Трамп заявіў у твітары, што ён зрабіў самы вялікі ўклад у барацьбу з тэрарыстамі «Ісламскай дзяржавы», чым папярэднія амерыканскія лідары.
«Я прычыніў ІД больш урону, чым усе прэзідэнты да мяне… [яны] нават блізка не былі!» — заявіў лідар ЗША.
Перад гэтым ён напісаў, што таксама з'яўляецца самым жорсткім, але справядлівым у адносінах да Расіі і Кітая лідарам Злучаных Штатаў.
«Проста паглядзіце на факты», — адзначыў Трамп.
19 снежня Трамп абвясціў пра перамогу над ІД у Сірыі і загадаў амерыканскім вайскоўцам пакінуць краіну.





