Спецпрадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамента ЗША па пытаннях Украіны Курт Волкер заявіў у інтэрв'ю выданню День, што Вашынгтон падтрымлівае ідэю сяброўства Украіны ў НАТА, але Кіеў пакуль што не гатовы да ўваходжання ў Альянс.

«Мы хацелі б убачыць рух у гэтым кірунку, пошук дасягнення двухбаковых дамоўленасцей… Мы падтрымліваем будучае сяброўства Украіны ў Альянсе і трымаем дзверы адчыненымі. І мы гэта зрабілі на нядаўняй сустрэчы міністраў замежных спраў краін-сябраў НАТА, Украіны і Грузіі», — заявіў Волкер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0