На трэцім дзясятку людзі часта адгароджваюцца ад асяроддзя праз незадаволенасць сабой: ім здаецца, што яны выбралі ў жыцці няправільны шлях, у той час як сябры і знаёмыя прынялі больш правільныя рашэнні, лічаць эксперты.

Калі чалавеку спаўняецца 50-55 гадоў, у яго з'яўляюцца праблемы са здароўем, праз што ўзнікаюць думкі пра смерць.

А ў зусім старэчым веку душэўны стан можа пагоршыць страта блізкага чалавека і ўласная фізічная слабасць.

Больш пазітыўных і камунікабельных аб'ядноўвае «мудрасць», якая праяўляецца як памяркоўнасць, здольнасць ўсталёўваць трывалыя сувязі з грамадствам і валодаць сваімі эмоцыямі, заявілі эксперты. Такія людзі менш схільныя да адзіноты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0