У якасці эксперыменту ДАІ вырашыла ўсталяваць на скрыжаванні вуліц Казлова і Платонава ў Мінску дадатковыя святлафоры.
«Працаваць яны будуць у рэжыме жоўтага мігцення. Зроблена гэта будзе для таго, каб нагадаць кіроўцам, што пры павароце налева неабходна саступіць дарогу сустрэчным машынам», — паведамляе ДАІ.