Кампанія «Еўрагандаль», якое валодае сеткамі крамаў «Еўраопт», «Бруснічка» і «Магія», адкрывае крамы пад новым брэндам — «Хіт! Экспрэс».
Як паведамляе belmir.by, крамы запрацавалі ў Мінску і Брэсце. Тут не прадаецца прадукцыя, якая хутка псуецца. У асартыменце — бакалея, кандытарскія вырабы, прамтавары, алкаголь.
Ужо адкрыта 15 новых крамаў, 14 з якіх — перафарматаваныя «Еўраопты», удакладняе Tut.by. Сярэдняя плошча гандлёвай залы ў «Хіт! Экспрэс» — каля 100 квадратных метраў.





