Караблікі ў судзе Цэнтральнага раёна.

Караблікі ў судзе Цэнтральнага раёна.

У судзе Цэнтральнага раёна Менска 22 снежня адбыўся разгляд адміністрацыйных спраў удзельнікаў акцыі з папяровымі караблікамі каля амбасады Расіі.

Нагадаем, увечары 26 лістапада да амбасады Расіі ў Мінску прыйшло каля дзесяці чалавек, пераважна з «Моладзі БНФ», якія ўсклалі на парапет агароджы папяровыя караблікі, афарбаваныя ў колеры ўкраінскага сцяга.

Такім чынам актывісты выказалі салідарнасць з украінскімі маракамі, абстралянымі і захопленымі ў палон у Азоўскім моры.

За акцыяй назіралі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і вялі аператыўную відэаздымку.

Пазней некалькі ўдзельнікаў атрымалі па пошце пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. Сярод іх Яўген Батура, Святлана Каваленка, Дзяніс Урбановіч, Сяргей Тарасенка і журналістка «Новага Часу» Дзіяна Серадзюк, якая асвятляла акцыю.

 

Святлана Каваленка, Яўген Батура, Дзіяна Серадзюк.

Палітыкі Анатоль Лябедзька і Мікалай Казлоў выставілі ў судзе караблікі. Супрацоўнік міліцыі ў цывільным падышоў і забраў караблікі. Людзі паставілі новыя, жартуюць, што іх захапілі піраты.

 Караблікі ў судзе Цэнтральнагат раёна.

Святлана Каваленка прызнала, што ўсталявала тры караблікі. «Гэта не пікет, а акт салідарнасці. Я не лічу, што акт салідарнасці трэба санкцыянаваць», — патлумачыла яна.

Яна звярнула ўвагу суддзі, што за акт салідарнасці з людзьмі, сем'і якіх пацярпелі ў Кемерава, на людзей не складалі пратаколаў. 

Пастанова суддзі: Святлана Каваленка, Яўген Батура, Дзіяна Серадзюк, Дзяніс Урбановіч, Сяргей Тарасенка — штраф па 20 базавых велічынь (па 490 рублёў).

* * *

Апроч гэтага, праваабаронцам стала вядома, што на некалькі непаўнагадовых актывістаў «Моладзі БНФ» таксама склалі пратаколы правапарушэнняў, якія перададзены для разгляду ў Адміністрацыйныя камісіі па месцы іх жыхарства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?