З 1 студзеня 2019 года вырастуць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 снежня.

Па новых тарыфах камуналка для сям'і з трох жыхароў у двухпакаёўцы вырасце на $5 (10,6 рубля).

Тарыфы будуць павышацца ў два этапы. З 1 студзеня вырастуць (на $3,9 = 8,3 рубля) тарыфы на паслугі газа-, электра- і водазабеспячэння, водаадвядзення, па капітальным рамонце, санітарным утрыманні дапаможных памяшканняў жылога дома, памеры кампенсацыі выдаткаў на электраэнергію.

З 1 чэрвеня, пасля завяршэння ацяпляльнага сезона, тарыф на паслугі цеплазабеспячэння для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння будзе павышаны яшчэ на $1,1.

Тарыфы на тэхнічнае абслугоўванне жылога дома, ліфта, вываз цвёрдых камунальных адходаў застануцца на ранейшым узроўні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0