У выніку цунамі, які абрынуўся на абодва бакі Зонскага праліва ў Інданезіі, загінулі як мінімум 168 чалавек, каля 30 чалавек лічацца зніклымі без вестак, колькасць пацярпелых перавысіла 740 чалавек.

Пра гэта, як перадае партал Detik, паведаміў афіцыйны прадстаўнік інданэзійскага Агенцтва па прадухіленні стыхійных бедстваў Сутопо Нугроха.

«Па інфармацыі на 13:00 па мясцовым часе (09:00 па Мінску), агульная колькасць загінулых склала 168 чалавек», - сказаў ён.

Як перадае тэлеканал Al Jazeera са спасылкай на відавочцаў, вышыня хвалі дасягала трох метраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0