Тайга. Фота з вікіпедыі
Трохгадовы хлопчык выжыў у марозную ноч у тайзе, пасля таго як пасля гібелі бацькі застаўся на дарозе адзін. Пра гэта паведамілі ТАСС у адміністрацыі сяла Кенаё Камсамольскага раёна ў Хабараўскам краі Расіі
Мясцовы жыхар, забраўшы сына ўвечары з дзіцячага садка, адправіўся з ім на раку, каб разведаць дарогу для паездкі на рыбу. На адлегласці 3 км ад сяла, у лесе, мужчына высадзіў дзіця на беразе, а сам выехаў на лёд, і снегаход праваліўся.
Бацька паспеў сказаць сыну, каб той вяртаўся дадому. Але хлопчык пайшоў у процілеглы ад сяла бок. Між тым тэмпература паветра апусцілася да мінус 30—35 градусаў.
На шчасце па той дарозе, дзе машыны амаль не ездзяць, вяртаўся адзін з мясцовых. Ён падабраў дзіця, якое паспела прайсці каля 3 км.
На наступны дзень у хлопчыка паднялася высокая тэмпература, і цяпер ён атрымлівае лячэнне дома.
Ратавальнікі працягваюць шукаюць цела бацькі-рыбака, які праваліўся пад лёд.