У выніку ДТЗ на трасе М1 у Крупскім раёне загінуў кіроўца BMW. 39-гадовы мінчук не даў рады кіраванню, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з «Нісанам».

У гэтай машыне траўмаваная пяцігадовая дзяўчынка. Яна знаходзілася на заднім сядзенні ў дзіцячым ўтрымлівым прыстасаванні і была прышпіленая рамянём бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0