pxhere.com

pxhere.com

Цана ф'ючэрса на нафту маркі Brent з пастаўкай у сакавіку 2019 года ў ходзе таргоў на біржы ICE ў Лондане ўпала ніжэй за $51 за барэль ($50,72 на 21:25). У апошні раз Brent таргавалася на такім узроўні ў жніўні 2017 года, піша РБК.

Некалькі гадзін таму (20:00) цана нафты Brent складала $51,89 за барэль. Такія дадзеныя таргоў прыводзіў ТАСС.

Цана лютаўскіх ф'ючэрсаў на нафту маркі WTI сёння апускалася больш як на 6%, да $42,97 за барэль.

Так інвестары рэагуюць на сітуацыю на рынках на фоне праблем з бюджэтам ЗША. У Штатах адбылося трэцяе за год частковае спыненне фінансавання працы ўрадавых устаноў (shutdown) праз тое, што кангрэс не паспеў ўзгадніць новы бюджэт. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не будзе падпісваць дакумент, калі ён не будзе ўключаць фінансаванне будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай. Супраць гэтага, як марнавання грошай, выступаюць дэмакраты.

Аналітыкі прагназуюць, што як мінімум да Новага года цэны на нафту будуць зніжацца ў сувязі з асцярогамі наконт празмернай колькасці сыравіны на рынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0