The Presidio forest — штучны лес, дзе з 1880-х гадоў саджалі хвоі, эўкаліпты і кіпарысы.

The Presidio forest — штучны лес, дзе з 1880-х гадоў саджалі хвоі, эўкаліпты і кіпарысы.

Некамерцыйная арганізацыя Archangel Ancient Tree Archive высадзіла ў лесе Прэзідыё непадалёк ад Сан-Францыска 75 секвой, кланаваных на аснове ДНК старажытных пнёў узростам больш за 3 тыс гадоў. Пра гэта са спасылкай на Motherboard, перадае hightech.fm.

Даследчыкі ўзялі ДНК пяці старажытных пнёў секвой, што раслі у Паўночнай Каліфорніі. Іх узрост складае каля 3 тысяч гадоў, а дыяметр перавышаў 10,6 м. Гэта больш за самую вялікую секвою ў свеце — «Генерал Шэрман», дыяметр якой складае 7,6 метра.

Дагэтуль навукоўцы лічылі, што кланаваць дрэвы можна толькі на аснове ДНК жывых раслін, аднак цяпер даследчыкам ўпершыню ўдалося вырасціць секвою на аснове геному старажытнага мёртвага дрэва, адзначаюць у арганізацыі.

«Гэтыя дрэвы здольныя змагацца са змяненнем клімату — мы мяркуем, што кожнае з іх зможа перапрацоўваць да 250 т вуглякіслага газу на год».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0