Кадр з расійскага фільма «Рух уверх», які трапіў у васьмёрку стужак расійскага пракату, якім удалося ў 2018 годзе сабраць у пракаце больш за 1 мільярд расійскіх рублёў ($14,5 мільёна).

У 2018 годзе, па дадзеных ААІС, касавыя зборы і наведвальнасць расійскіх фільмаў ужо перавысілі 13,1 мільярда расійскіх рублёў ($190 мільёнаў) і 55 мільёнаў гледачоў, абнавіўшы тым самым рэкордныя значэнні 2017 года (13 мільярдаў расійскіх рублёў ($188,7 мільёна); 54,7 мільёна гледачоў па выніках года).

Цяперашні год быў няпростым для расійскага рынку кінапракату ў цэлым. У параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года аб'ём кінапракату ў рублёвым эквіваленце скараціўся на 6,5% (паводле прагнозаў, па выніках года зніжэнне складзе 5%). Зборы і наведвальнасць замежных карцін скараціліся на 10%. Пры гэтым адпаведныя паказчыкі расійскіх фільмаў, наадварот, дэманструюць рост 4,7%.

У 2018 годзе 8 карцін сабралі ў пракаце больш за 1 мільярд расійскіх рублёў касавых збораў, дзве з іх — расійскай вытворчасці, створаныя пры падтрымцы Фонду кіно: «Рух уверх» (2,9 мільярда расійскіх рублёў, або $42 мільёна) і «Лёд» (1,4 мільярда расійскіх рублёў, або $20,3 мільёна). Гэтыя карціны спартыўнай тэматыкі прыцягнулі ў 2018 годзе ў кінатэатры Расіі 11,5 мільёна расійскіх рублёў ($167 мільёнаў) і 6 мільёнаў гледачоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру