«Калядная гонка — 2018» пройдзе 29 снежня на стадыёне «Фельтынс-Арэна» ў нямецкім Гельзенкірхене, паведамляе biathlon-aufschalke.de.
Сярод 10 дуэтаў-удзельнікаў — зорная пара Дар'я Домрачава і Уле-Эйнар Б'ёрндален. Разам з імі пабягуць:
1. Кацярына Юрлова — Антон Шыпулін (Расія)
2. Ванэса Хінц — Эрык Лесер (Германія)
3. Дэніз Херман — Сімон Шэмп (Германія)
4. Дар'я Домрачава (Беларусь) — Уле-Эйнар Б'ёрндален (Нарвегія)
5. Юлія Джыма — Арцём Прыма (Украіна)
6. Даратэя Вірэр — Лукас Хофер (Італія)
7. Фуюко Тацідзакі — Мікіто Тацідзакі (Японія)
8. Ліза Тэрэза Хаўзэр — Дамінік Ландэрцінгер (Аўстрыя)
9. Анаіс Бескон — Эмільен Жакелен (Францыя)
10. Вераніка Віткова — Міхал Крчмарж (Чэхія).





