24 снежня на трасе паміж Гомелем і Рэчыцай адбылася аварыя паміж легкавіком Kia Sportage і грузавіком.
Па словах відавочцаў, легкавік не даў рады кіраванню і вылецеў на сустрэчную паласу пад калону фур.
У Kia Sportage загінулі 50-гадовы кіроўца і яго 48-гадовая жонка. Іх 24-гадовая дачка шпіталізавана. Усе трое з Рэчыцы.
Следства просіць адгукнуцца відавочцаў і людзей, якія валодаюць запісамі відэарэгістратараў з месца ДТЗ: +375 (232) 69-31-23, +375 (29) 345-29-37, +375 (44) 772-75-45.





