Ападкі прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі краіны: снег, мокры снег, па захадзе — з дажджом. У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

Днём месцамі па Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Ён будзе заходнім, днём — з пераходам на паўночна-заходні.

Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 5—11 градусаў, па захадзе — ад нуля да мінус 4. Па ўсходзе краіны пры праясненнях слупок тэрмометра будзе апускацца да 12—15 градусаў марозу. Днём будзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?