«Спіс фізічных і юрыдычных асоб Украіны, у дачыненні да якіх будуць прымяняцца спецыяльныя абмежавальныя меры, пашыраны. Я падпісаў адпаведную пастанову. Гэта зроблена для абароны інтарэсаў расійскай дзяржавы, кампаній і грамадзян Расіі», — напісаў прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў у твітары.
Раней пад санкцыямі знаходзіліся 322 фізічныя і 68 юрыдычных асоб Украіны.





