«У цэлым, я лічу, у нас адносіны развіваюцца вельмі паспяхова. Дастаткова сказаць, што летась у нас тавараабарот вырас больш чым на 23% і перавысіў $32 млрд, сёлета яшчэ звыш 12% росту да базы мінулага года, гэта значыць мы выйдзем за леташнія паказчыкі».

Аднак, як прызнаў расійскі прэзідэнт, ёсць і праблемы, асабліва ў сферы энергетыкі. «Калі дамовімся, то зусім будзе добра», — адзначыў ён і дадаў, што «неабходна зрабіць усё, каб не было ніякіх цяжкасцяў».

Лукашэнка ў адказ падзякаваў Пуціну за магчымасць сустрэчы і адзначыў, што «ні ў каго няма такіх блізкіх адносін, як у беларусаў і расіян».

«Вы толькі што сказалі, што мы можам дамовіцца. Я больш скажу: сапраўды можам дамовіцца, таму што каманды, якія цяпер тут знаходзяцца, правялі шэраг раўндаў перамоваў, яны ведаюць праблему. Ды і мы з вамі ўжо глыбока пасвечаныя ў тыя пытанні, якія трэба сёння вырашыць, — сказаў Лукашэнка. — Хацелася б, вядома, каб мы вырашылі гэтыя пытанні і ў новы год не цягнулі старыя праблемы, таму што гэта дрэнна, калі старыя праблемы пераходзяць у новы год».

Плануецца, што спачатку бакі абмяркуюць пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў прысутнасці членаў урадаў, а затым у фармаце «сам-насам».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру