Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка завяршылі перамовы, якія працягваліся чатыры гадзіны. Па меркаванні назіральнікаў, найбольш вострым пытаннем стала тэма кампенсацыі Мінску стратаў у даходах ад падатковага манеўру, які праводзіць Масква. Расійскі ж бок хвалюе пытанне перыядычных парушэнняў Беларуссю мытнага рэжыму Саюзнай дзяржавы, перадае ТАСС.

Чакалася, што перамовы будуць складанымі і напружанымі. Карыстальнікі сацыяльных сетак звярнулі ўвагу на рухі ног і рук Пуціна падчас яго вітальных словаў і прамовы Лукашэнкі. 

У відэарэпартажы — ад 00:43:

Сустрэча пачалася ў пашыраным фармаце з удзелам членаў дэлегацый дзвюх краін. З расійскага боку ў іх узялі ўдзел першы віцэ-прэм'ер — міністр фінансаў Антон Сілуанаў, кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў, віцэ-прэм'ер Дзмітрый Козак, міністр эканамічнага развіцця Максім Арэшкін, а таксама пасол РФ у Беларусі Міхаіл Бабіч.

Беларускі бок прадстаўлялі віцэ-прэм'еры Ігар Петрышэнка і Ігар Ляшэнка, міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч, кіраўнік МЗС Уладзімір Макей і пасол у Расіі Уладзімір Сямашка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру