Станцыя метро «Інстытут культуры». Фота Вікіпедыя
Увечары 25 снежня давялося спыняць рух на першай лініі метро.
На станцыі «Інстытут культуры» мужчына саскочыў на шлях і пабег у тунэль. Як паведамляе твітар мінскага метрапалітэна, адразу было знята напружанне з кантактнай рэйкі. Правапарушальнік затрыманы інспектарамі службы бяспекі.
Праз 16 хвілін рух быў адноўлены.





