Фота МНС.

Фота МНС.

«У гаспадыні дома быў дзень нараджэння, святкавала сваё 65-годдзе. З гэтай нагоды запрасіла ў госці малодшую, 57-гадовую, сястру і яе мужа. А пасля адзінаццаці вечара вяскоўцы патэлефанавалі ратавальнікам і паведамілі аб пажары ў доме імянінніцы. Пажарныя разлікі прыбылі ў лічаныя хвіліны, але да гэтага часу дом ужо гарэў адкрытым полымем, адбылося частковае абрушэнне даху і перакрыццяў. На жаль, не ўдалося выратавацца ні гаспадыні, ні яе гасцям — усе загінулі.

Дакладная прычына пажару зараз высвятляецца. Але ўжо ёсць адна версія: агонь мог разгарэцца з-за неасцярожнасці пры курэнні госця, мужа сястры гаспадыні», — распавяла старшы інспектар цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0