На Ютубе з'явіўся анонс праграмы «Нічога асабістага» на АНТ з Маратам Маркавым — гэта будзе размова з кіраўніком Міністэрства ўнутраных спраў Ігарам Шуневічам.

Выглядае, што гутарка атрымалася вогненнай.

«Я іх называю «дзіравымі», — заявіў Шуневіч. Гэта яго адказ на пытанне Маркава: «Вы так спрабуеце хайпануць»?

Можна меркаваць, што дыялог датычыўся рэзананснай заявы МУС «Яны не пройдуць».

«Дзіравы» — турэмны слэнг, гэтым словам абразліва называюць геяў. У посудзе, якім яны карыстаюцца, робяць дзірку, каб адрозніць ад посуду сукамернікаў. Асуджаны закрывае гэтую адтуліну пальцам, каб суп ці гарбата не выліваліся.

Чытайце: МУС Беларусі пра ЛГБТ-сцяг на пасольстве Вялікабрытаніі: Яны не пройдуць!

Таксама з вуснаў Шуневіча гучыць фраза пра тое, што «калі ты фрылансер, то будзе гатовы сустрэць фры-копа». 

«Вы не шкадуеце, што абралі такі дрэс-код?» — пытаецца Маркаў, імаверна, трымаючы на ўвазе форму НКВД. «Я пацэліў у кропку», — адказвае Шуневіч.

Поўная версія гутаркі выйдзе на АНТ увечары 27 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0