У міліцыю 15 снежня звярнулася 51-гадовая жыхарка Баранавічаў, якая расказала, што ў яе скралі тэлевізар.

Аказалася, што ў той жа дзень у сваёй кватэры жанчына перадала тэхніку 38-гадоваму знаёмаму, раней судзімаму за крадзеж. Ён паабяцаў дапамагчы ёй прадаць тэлевізар, але гэтага не зрабіў.

Ашуканец завалодаў тэлевізарам, чым нанёс урон на 270 рублёў. Пазней тэхніку канфіскавалі.

Мужчыну пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?