nbrb.by
Нацбанк з 27 снежня 2018 г. выпускае ў абарачэнне памятныя манеты «Сафійскі сабор. Полацк» серыі «Помнікі архітэктуры Беларусі», піша nbrb.by
— срэбную — наміналам 20 рублёў, масай 33,63 г, пробай сплаву 925, дыяметрам 38,61 мм, тыражом 900 штук;
— медна-нікелевую — наміналам 1 рубель, масай 13,16 г, дыяметрам 32,00 мм, тыражом 2 000 штук.
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Манеты адчаканены ў АТ «Манетны двор Польшчы» (Варшава) якасцю: срэбныя — «пруф», медна-нікелевыя — «пруф-лайк».





