Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч даў інтэрв'ю тэлеканалу АНТ. Ён стаў госцем Марата Маркава ў перадачы «Нічога асабістага». Вядучы ад самага пачатку закрануў тэму выказванняў чыноўнікаў пра ЛГБТ-супольнасць.

«Я пачну рэзка. Існуе пэўная катэгорыя грамадзян, якіх я, — прабачце за слэнг, гэта мой тэрмін, мая дэфініцыя — называю «дзіравыя». Некаторыя з іх зрабілі сабе адтуліны ў тых месцах, якія прыродай не прадугледжаныя.

Некаторыя гэтыя адтуліны выкарыстоўваюць не па прызначэнні. А некаторыя — сапраўды дзірка. У адукацыі, выхаванні, культуры, інтэлекце.

Некаторыя ўсё гэта камбінуюць. Задача ў іх усіх адна, гэта ўсім зразумела: бліснуць у СМІ, у інтэрнэце, набраць пэўную колькасць сабачых воклічаў, як я іх называю, лайкаў. Натуральна, атрымаць гранты ад сваіх закардонных куратараў. І задаволіць сваё хваравітае эга», — сказаў Шуневіч.

Калі Марат Маркаў адзначыў, што міністр хайпуе на тэме «дзіравых», то Шуневіч адказаў наступнае:

«Калі мая фармулёўка і будзе падхопленая, то гэта значыць, што я трапіў у кропку», — адказаў чыноўнік.

«Так, трапілі», — згадзіўся вядучы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?