Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч у інтэрв'ю тэлеканалу АНТ заявіў, што не шкадуе з нагоды нашэння формы НКВД — міністр сказаў, што адчувае толькі гонар і ніякіх іншых пачуццяў.
Скрыншот: СТБ.
«Нагода і падстава тут толькі адна — аддаць даніну павагі гісторыі, гісторыі ведамства, гісторыі людзей, якія ў гэтай форме сотнямі тысяч здзяйснялі подзвігі, гінулі, абаранялі радзіму, і падчас Вялікай Айчыннай вайны, і ў цяжкі пасляваенны час»,
— заявіў Шуневіч.
Таксама міністр заявіў: усё, што было ў гісторыі МУС гэта святое.
«Мы паважаем ветэранаў. Мы паважаем традыцыі, нашу школу міліцэйскую. Шмат у чым арыентуемся на тыя маральныя прынцыпы, інтэлектуальныя напрацоўкі, якія нашы папярэднікі калісьці зрабілі для нас», — сказаў міністр.
0
0
0
0
0
0