У Віцебскім раёне таксі пасля заносу выкінула ў кювет, дзе легкавік перакуліўся. Двух пасажыраў шпіталізавалі

Інцыдэнт адбыўся сёння каля 13.30 непадалёк ад вёскі Копці. 21-гадовы кіроўца таксі выехаў на правую абочыну, дзе аўтамабіль занесла і выкінула у правы па ходзе руху кювет. Легкавік ўрэзаўся ў дрэва і перакуліўся. У выніку ДТЗ 29-гадовы і 30-гадовы пасажыры таксі атрымалі цялесныя пашкоджанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?