Расійскі гросмайстар Данііл Дубаў, які стаў чэмпіёнам свету па хуткіх шахматах, назваў паўвостраў Крым украінскім. Яго словы прыводзіць Chess-News.ru

Дубаў заявіў, што ён на баку Украіны наконт прыналежнасці Крыма. Пры гэтым ён падкрэсліў, што спорт важней за палітыку. «Гісторыя — яна мяняецца. Проста мы жывем у такі перыяд, а для гісторыі гэта ўсё глупства. Ну пройдзе гадоў дзвесце, ну будзе эпізод з Крымам, ну сорамна, так. Але гэта пройдзе - а традыцыі застануцца. І ў гэтым плане праблемы няма», - адзначыў шахматыст.

Дубаў з'яўляецца членам юнацкай зборнай Расіі па шахматах. Расіянін перамог у турніры «Юныя зоркі свету» у Кірышах у 2009 годзе і ў гэтым жа годзе выйграў юнацкую Алімпіяду да 16 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0