Дарагія людзі! 2018 год быў для кожнага з нас розным. Але нас яднала памяць пра наша мінулае, лучыла жаданне лепшага жыцця і цікавасць да свету, такога вялізнага і прыўкраснага.

Хай у новым годзе здзейсняцца вашы запаветныя мары, хай ён прынясе вам удачу ў працы, цікавыя падарожжы па нашай мілай Беларусі і свеце. Хай ваш настрой будзе як мага больш аптымістычны, толькі добрых навін вам. Хай у кожнага з нас будзе каханне, рок-н-рол і свая ніва.

Будзьце гаспадарамі свайго жыцця і сваёй краіны.

Хай у новым 2019 годзе Беларусь стане яшчэ больш беларускай і яшчэ больш незалежнай.

Давайце ў гэтыя шчаслівыя, святочныя хвіліны ўспомнім і тых, каго сярод нас няма, але чыя любоў жыве ў нас. Давайце падзелімся з імі нашымі радасцямі і думкамі.

Шаноўныя чытачы, дзякуй за тое, што былі разам з намі ў гэтым годзе. Шануйце сваё здароўе, беражыце блізкіх і Беларусь, і ўсё складзецца.

І яшчэ: каб мы не былі свіннямі ў гэтым годзе, не былі скотам, а былі людзьмі!

Паглядзіце нашу відэавіншаванку. Вас віншуюць у такім парадку:

Ягор Марціновіч, в.а. галоўнага рэдактара NN.BY
Настасся Роўда, намесніца галоўнага рэдактара, кіраўніца аддзела маркетынгу
Андрэй Дынько, шэф-рэдактар NN.BY, галоўны рэдактар «Нашай гісторыі»
Ягор Хаванскі, менеджар па продажах
Андрэй Скурко, рэдактар NN.BY
Каця Карпіцкая, рэпарцёрка
Алег Гардзіенка, вэб-рэдактар NN.BY
Зміцер Бабін, рэдактар расейскай версіі NN.BY
Наталля Тур, рэпарцёрка

З Новым годам! Будзем разам і ў 2019-м!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру