За парушэнне рэжыму дзяржаўнай мяжы ў Астравецкім раёне затрыманыя грамадзяне Францыі, паведамляе сайт Дзяржпамежкамітэта.

У ноч з 30 на 31 снежня ў Астравецкім раёне смаргонскія пагранічнікі з дапамогай сістэмы відэаназірання выявілі двух невядомых, якія рухаліся ўздоўж сігналізацыйнага комплексу.

Неўзабаве ў непасрэднай блізкасці ад беларуска-літоўскай мяжы былі затрыманыя 24-гадовыя грамадзяне Францыі. Самі маладыя людзі патлумачылі, што прыехалі на святы ў Літву. Адправіўшыся ў цёмны час сутак аглядаць наваколле, яны самі не зразумелі, як апынуліся на тэрыторыі іншай дзяржавы.

Па дадзеным факце былі праінфармаваныя літоўскія калегі. Пасля разбору замежных грамадзян прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне рэжыму Дзяржаўнай мяжы і перадалі літоўскаму боку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0