У расійскім Магнітагорску працягваецца разбор завалаў дзесяціпавярховага дома, які абрынуўся раніцай 31 снежня.

Шэсць чалавек выратавалі. Самаму юнаму пацярпеламу — 10 месяцаў. Загінула 38 чалавек.

Самай пажылой ахвяры, беларусцы Вользе Мікітаўне Анісімавай, было 95 гадоў. Яна ветэран Вялікай Айчыннай вайны, адзначана Ордэнам Айчыннай вайны II ступені і іншымі ўзнагародамі.

Вольга Анісімава з праўнукам. Фота U24.ru

Вольга Анісімава з праўнукам. Фота U24.ru

«Бабуля жыла ў акупацыі ў Ленінградзе, потым ваявала на лініі фронту, была снайперам, — распавяла парталу U24 ўнучка Надзея. — Не раз суправаджала машыны па «дарозе жыцця» ў блакадны горад. Дэмабілізавалася ў 1945 годзе ў званні яфрэйтар. Мае мноства ўзнагарод. Спакойная, разважлівая, вельмі любіла майго сына Яраслава, вучыла чытаць, пісаць. Дапамагала выхоўваць унукаў, сама плаваць не ўмела, а іх навучыла. Ніколі не скардзілася на здароўе, усё за нас перажывала».

З Вольгай Анісімавай загінула яе 70-гадовая дачка, яны жылі разам.

«Мы з імі ўвесь час на сувязі былі, вось і 30 снежня яны нас чакалі, прасілі пакінуць з начлегам Яраслава, але справаў шмат было і мы сказалі, што 31-га прыедзем віншаваць, але … Падарункі так і стаяць, няма каму дарыць», — уздыхае Надзея.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?