Абвінавачванне прад'яўлена па артыкуле Крымінальнага закона, які прадугледжвае адказнасць за прапанову хабару ў буйным памеры. За такое злачынства пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.
Хабарадавальнік быў затрыманы Бюро па прадухіленні і барацьбе з карупцыяй 9 лістапада, і ўжо 18 лістапада справа была перададзена Генеральнай пракуратуры.
БПБК раней паведаміла, што ў рамках крымінальнага працэсу былі арыштаваныя фінансавыя сродкі юрыдычнай асобы ў крэдытнай установе на 32 млн еўра.
Прадстаўнік юрыдычнай асобы звязаўся з фізічнай асобай, каб яна «вырашыла пытанне» і дамаглася адмены рашэння пра арышт. Пасля гэтага фізасоба прапанавала супрацоўніку паліцыі хабар.
Супрацоўнік інфармаваў аб гэтым кіраўніцтву ўстановы, якое перадало інфармацыю БПБК.
9 лістапада фізасоба перадала супрацоўніку паліцыі частку хабару — 85 000 еўра — і пасля перадачы хабару была затрымана.