Уладзімір Краўчонак у зале суда

4 студзеня ў Мінскім гарадскім судзе прайшло папярэдняе паседжанне ў справе былога намесніка міністра Ігара Ласіцкага і былога галоўнага ўрача 12-й клінічнай стаматалагічнай паліклінікі Мінска Уладзіміра Краўчонка, піша Радыё Свабода.

На паседжаньні прысутнічаў толькі Ўладзімер Краўчонак. На папярэднім сьледзтве ён цалкам прызнаў віну, кампэнсаваў нанесеную дзяржаве шкоду, актыўна супрацоўнічаў са сьледзтвам і цяпер знаходзіцца пад хатнім арыштам.

«Я спадзяюся на справядлівы суд», — сказаў Краўчонак журналістам. На паседжаньне ён прыйшоў разам са сваім адвакатам Рытай Бомерт.

​Бок абвінавачваньня на працэсе прадстаўляў Юры Шарсьнёў з Генэральнай пракуратуры, які працаваў на працэсе ў справе аб сьмерці Аляксандра Коржыча.

Краўчонка і Ласіцкага абвінавачваюць у неаднаразовым атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры. Абодва прызналі сваю віну. Паводле старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка, памер атрыманага Ігарам Ласіцкім хабару складаў ад 2,5 да 10 тысяч даляраў.

На папярэднім паседжаньні стала вядома, што 28 чэрвеня Краўчонак падпісаў дасудовае пагадненьне аб супрацоўніцтве, у якім абавязаўся расказаць пра ўсе акалічнасьці атрыманьня хабару, пра матывы і мэты ўчыненьня злачынстваў, выдаць імёны ўсіх саўдзельнікаў, цалкам кампэнсаваць прычыненую шкоду і выдаць маёмасьць, атрыманую злачынным шляхам.

«Краўчонак аказаў садзеяньне папярэдняму сьледзтву, — паведаміў на судзе пракурор Шарсьнёў. — Выявіў іншых удзельнікаў злачынстваў, цалкам выканаў умовы дасудовага пагадненьня аб супрацоўніцтве».

Суд вырашыў прызначыць пачатак асноўнага паседжаньня ў справе на 11 студзеня. Суд будзе адкрыты

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?