Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Заўтра, 5 студзеня, надвор'е будзе вызначаць цыклон, які рухаецца з Фінляндыі. Часам пройдзе снег, у асобных раёнах слабая завіруха, па захадзе — мокры снег, наліпанне мокрага снегу. Галалёдзіца.

Ноччу -5..- 11°С, днём -1..- 6°С; у заходніх раёнах ноччу -2..- 4°С, днём 0.. + 1°С.

6 студзеня ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег. Галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні, паўночны ўмераны. Тэмпература паветра на працягу сутак -4..- 10°С, ноччу па поўначы пры праясненнях да -12°С.

7 студзеня, на праваслаўнае Раство, ноччу -8..- 14°С, пры праясненнях -15..- 18°С, максімальная - днём -6..- 12°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?