4 студзеня ў Мінскім гарадскім судзе прайшло папярэдняе пасяджэнне па справе двух медыкаў: намесніка міністра аховы здароўя Ігара Ласіцкага і галоўнага ўрача мінскай стаматалагічнай паліклінікі №12 Уладзіміра Краўчонка. Абодвух мужчын вінавацяць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і хабары, піша партал Tut.by.

Уладзімір Краўчонак. Фота Вольгі Шукайла

Уладзімір Краўчонак. Фота Вольгі Шукайла

Але ж Краўчонак заключыў пагадненне аб супрацоўніцтве са следствам. Ён прызнаў віну, кампенсаваў шкоду і выкрыў іншых фігурантаў справы, паведаміў на пасяджэнні пракурор.

Суд вырашыў, што Краўчонак выканаў умовы пагаднення.

Краўчонку, які заключыў пагадненне са следствам, могуць вынесці больш мяккі прысуд, чым іншым фігурантам справы. Нават цяпер суда ён чакае пад хатнім арыштам, тады як Ласіцкі — пад вартай.

Паўнавартасны разгляд справы пачнецца 11 студзеня.

«Я сумленны чалавек, нягледзячы ні на што. Мяне адразу прынялі [назад] на працу, працую з задавальненнем. Кожны чалавек мае права на памылку», — адказаў пасля пасяджэння на пытанні журналістаў Уладзімір Краўчонак.

У яго пацікавіліся, як ён цяпер жыве пасля таго, што здарылася.

«Цяжка жыць, чытаю Дантэ, усім рэкамендую «Боскую камедыю», — паведаміў Краўчонак.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?