Фота Івана Ярывановіча, Tut.by

Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч адказала на пытанне карэспандэнта Свабоды, чаму паводле новага варыянту «дармаедcкага дэкрэта» беспрацоўныя грамадзяне, якія плацяць падаткі са сваіх даходаў, трапілі ў лік дармаедаў.

У першым варыянце дэкрэта № 3 платнікі падаходнага падатку не траплялі ў лік «дармаедаў», як і індывідуальныя прадпрымальнікі і рамеснікі.

Міністр працы адказала, што, магчыма, нормы дэкрэта будуць перагледжаныя з улікам практыкі.

«Калі падрыхтавалі гэты дэкрэт, то ўжо ўбачылі ўнікальную сітуацыю таго, што адбываецца на рынку працы. Мы бачым шмат нестандартных сітуацый, і трэба ўсё гэта ўважліва вывучыць і далей працягваць разьвіваць. Мы будзем уносіць змены ў гэты дакумент і не ставім у гэтай справе тлустай кропкі. Жыццё пакажа, што патрэбна выправіць, і мы гэта выправім», — сказала Касьцевіч.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру