Дырэктар Магілёўскай абласной бібліятэкі адрэагавала на заяву сяброў Беларускай асацыяцыі журналістаў, якія заклікалі прыняць у падарунак пяцітомнік «Галасы утопіі» Алексіевіч на беларускай мове.

Грошы на кнігі пісьменніцы збіралі па ўсёй краіне пры дапамозе краўдфандынга — усяго 110 тысяч даляраў на 15 тысяч асобнікаў. Найбольшы ўнёсак даў «Белгазпромбанк». Усе кнігі планавалася бясплатна перадаць у бібліятэкі краіны. Аднак у Магілёўскай вобласці ад падарунка адмовіліся.

Сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў Магілёўскага рэгіёну, абураныя такімі адносінамі да твораў Алексіевіч, падрыхтавалі спецыяльную заяву. У ім яны запатрабавалі назваць тых, хто адмовіўся прымаць кнігі ў дар, паведаміць, чым аргументаваная такая адмова і што зрабіць, каб кнігі Алексіевіч ўсё ж такі дабраліся да паліц бібліятэкі.

У адказ дырэктар Магілёўскай абласной бібліятэкі імя Леніна Ілона Сарокіна паведаміла, што ў яе ўстанове любы жадаючы можа азнаёміцца з кнігамі Святланы Алексіевіч. Новы пяцітомнік, сцвярджае Сарокіна, у іх ужо ёсць.

— Паколькі электронны фонд бібліятэкі змяшчае ўсе наяўныя творы аўтара, любы карыстальнік можа знайсці даныя і пра новае выданне — «Галасы утопіі», выдадзеныя ў 2018 годзе, — заявіла дырэктар.

На сайце бібліятэкі сапраўды ёсць інфармацыя пра наяўнасць «Часу сэканд-хэнд», «Чарнобыльскай малітвы», «Цынкавых хлопчыкаў», «Апошніх сведак» і «У вайны не жаночы твар», якія ўваходзяць у пяцітомнік «Галасы утопіі».

Як запэўніла Ілона Сарокіна, у наведвальнікаў не будзе праблем з атрыманнем гэтых кніг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?