Беларусь у 2019 годзе можа канчаткова вызначыцца з тым, наколькі яна гатовая да інтэграцыі з Расіяй. Пра гэта ў каментары сайту Regnum заявіў першы намеснік кіраўніка камітэта Дзярждумы па эканамічнай палітыцы, прамысловасці, інавацыйнаму развіццю і прадпрымальніцтву Уладзімір Гуцянёў («Адзіная Расія»).

«Я вельмі спадзяюся, што братэрская Беларусь, кіраўніцтва якой у апошні час ніяк не можа вызначыцца, наколькі яна братэрская, а ў першую чаргу грамадзяне гэтай краіны, зразумеюць недвухсэнсоўны трэнд, бачачы, да чаго прыводзіць заляцанне да нашых гістарычных апанентаў, на прыкладзе Украіны», — лічыць Гуцянёў.

Такім чынам, упэўнены ён, Беларусь і Расія змогуць выбудаваць рэальны механізм інтэграцыі.

«Так мы зможам адчуць рэальную сінергію ад нашых узаемаадносін, а не толькі пастаўкі далікатэсных морапрадуктаў, лобстараў, вустрыц, чым нас цяпер досыць шчодра забяспечвае Беларусь», — адзначыў Гуцянёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0