Амерыканец Пол Уілан, затрыманы ў Расіі па падазрэнні ў шпіянажы, аказаўся грамадзянінам яшчэ трох краін, піша The Wall Street Journal.

Акрамя амерыканскага, мужчына мае канадскае, брытанскае і ірландскае падданства.

Яго брат-блізнюк Дэвід Уілан распавёў, што яны з Полам нарадзіліся ў Канадзе ў сям'і брытанскіх імігрантаў. Затым яны пераехалі ў ЗША, што дазволіла ім з братам стаць натуралізаванымі амерыканскім грамадзянамі. Акрамя таго, браты з'яўляюцца ірландцамі ў трэцім пакаленні і па законе маюць права прэтэндаваць на грамадзянства гэтай краіны. Пол вырашыў скарыстацца гэтым правам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру