У 28-гадовай магілёўкі, якая знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, з бокса аддзялення адной з бальніц горада прапаў залаты пярсцёнак коштам амаль 450 рублёў. Жанчына выклікала міліцыю.

Высветлілася, што ўпрыгажэнне забрала 22-гадовая жыхарка Краснапольскага раёна, якая таксама знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку.

Жанчыны разам ляжалі ў бальніцы і нават паспелі пасябраваць, калі ў адной з іх раптам прапаў пярсцёнак. Не падазраючы, што менавіта новая сяброўка забрала ўпрыгажэнне, магілёўка падзялілася з ёй сваім няшчасцем, паведаміўшы, што выклікала міліцыю. Перапалоханая «сяброўка» паспрабавала пазбавіцца ад пярсцёнка і выкінула яго ва ўнітаз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?