Фота з Вікіпедыі

Фота з Вікіпедыі

Прэзідэнт групы Сусветнага банка Джым Ен Кім сыходзіць у адстаўку. Ён скончыць працаваць з 1 лютага. Абавязкі кіраўніка арганізацыі будзе выконваць выканаўчы дырэктар Крысталіна Георгіева.

Кім прыняў рашэнне аб адстаўцы да заканчэння тэрміну сваіх паўнамоцтваў ў 2022 годзе. Афіцыйная прычына - жаданне банкіра вярнуцца на працу ў прыватны сектар эканомікі. «Кім абвясціў, што адразу пасля адстаўкі далучыцца да [прыватнай] фірмы і будзе працаваць над павышэннем інфраструктурных інвестыцый у краіны, што развіваюцца», - гаворыцца ў дакуменце. Пра якую менавіта фірму ідзе гаворка, не ўдакладняецца.

Джым Ен Кім ўступіў на пасаду 1 ліпеня 2012 года, пасля заканчэння тэрміну паўнамоцтваў былога кіраўніка арганізацыі Роберта Зеліка. Праз пяць гадоў Кіма вылучылі на новы тэрмін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0