У грэка-каталіцкай царкве ў Варшаве сёння адбылася паніхіда па Юрыю Туронку. Славутага гісторыка, што памёр 2 студзеня, адпяваў апостальскі візітатар для беларускіх грэка-каталікоў, архімандрыт Сяргей Гаек.
Пахаваюць Юрыя Туронка на праваслаўных могілках у сталіцы Польшчы.