Беларусь у бліжэйшыя гады будуць «спрабаваць на зуб», і трэба быць гатовымі адказаць на гэта, заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння ў час прыёму напярэдадні старога Новага года, перадае БелТА.

«Год будзе розным для ўсіх: для кагосьці лёгкім, для кагосьці цяжкім. Але магу дакладна сказаць, што для нашай краіны, для нашага народа не толькі 2019, але і 2020 год будзе няпростым. Гэта не простыя гады, таму што, скажу шчыра, у гэтыя два гады нас будуць вельмі моцна «спрабаваць на зуб», на прадмет таго, ці вартыя мы, калі канкрэтызаваць, той незалежнасці, пра якую мы заўсёды і ўсюды гаворым», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«І нам трэба быць гатовымі адказаць на гэтае пытанне. Я абсалютна перакананы, што мы знойдзем годны адказ, — заявіў ён. — У спорце год таксама асаблівы, я пра гэта казаў. Таму год будзе няпростым, але вельмі цікавым, як нехта з журналістаў нядаўна сказаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0