Медыкі б’юць трывогу і хочуць абмежаваць месцы для катанняў на «ватрушцы», Следчы камітэт паспеў выступіць з ініцыятывай да ўрада з просьбай сур’ёзна ўзяцца за стандартызацыю інвентару.

Але не так страшны сам цюбінг. Часцей за ўсё прычынай усіх траўм становіцца невыкананне банальных правіл бяспекі.

Каб іх вам усім нагадаць, знялі на горках вучэбна-трэніровачнага гарналыжнага цэнтра «Сонечная даліна» відэаінструкцыю.

Дарэчы, горкі ў даліне таксама не прызначаныя для катанняў на цюбінгу: ухіл многіх куды большы за бяспечныя 20 градусаў, сустракаюцца няроўнасці і дрэвы. Інструктары, перш чым выдаць цюбінгі ў пракат, нагадваюць пра гэта бацькам з дзецьмі і папярэджваюць, што ўся адказнасць за іх здароўе ляжыць выключна на іх. Праўда, больш уважлівымі ад гэтага становяцца далёка не ўсе наведвальнікі даліны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?