Літва зацікаўленая ў тым, каб Беларусь захавала незалежнасць як мага даўжэй. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус падчас «Снежнай сустрэчы» экспертаў па бяспецы, якая прайшла 10-11 студзеня ў Тракайскім раёне Літвы, піша Delfi.

На пытанне аб тым, як ён ацэньвае сітуацыю ў Беларусі ў сувязі з актуалізацыяй пытання аб інтэграцыі яе з Расіяй у апошні час, Лінас Лінкявічус адзначыў, што чым далей, тым больш Беларусь інтэгруецца ў Расію.

«Цяпер увесь час узнімаецца пытанне пра ажыццяўленне планаў па стварэнні Саюзнай дзяржавы, і нам гэта асабліва актуальна, бо мы ведаем інтэнцыі Расіі, яе ваенную стратэгію, недружалюбнае, варожае стаўленне, адмаўленне каштоўнасцяў. Скарачэнне колькасці элементаў суверэнітэту Беларусі — гэта сапраўды неспрыяльны працэс. Мы зацікаўлены ў тым, каб Беларусь як мага даўжэй захоўвала суверэнітэт. Як гэта адбудзецца і якім спосабам, вырашаць, напэўна, не нам», — сказаў міністр.

На думку Лінаса Лінкявічуса, ступень беларуска-расійскай інтэграцыі на гэтым этапе праілюстравалі расійска-беларускія вучэнні «Захад-2017»: «Гэта паказала, наколькі моцна інтэграваная Беларусь ва ўсе структуры Расійскай Федэрацыі, асабліва што тычыцца абароны і бяспекі. Так што так нам і варта гэта трактаваць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0