Увечары 11 студзеня ў адным з прыватных дамоў Полацка адбыўся пажар. Падчас тушэння супрацоўнікамі МНС знойдзены целы трох чалавек, якія пражывалі ў хаце, паведамляе Следчы камітэт.

Следча-аператыўнай групай агледжана месца здарэння. Папярэдняя прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Імаверна, людзі ўчадзелі.

Праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0