11 студзеня ў Брэсце абвясцілі прысуд 34-гадоваму расіяніну, які абвінавачваўся ў незаконным захоўванні, перавозцы і перамяшчэнні праз мяжу какаіну.

Летась прадпрымальнік з Расіі, які пражывае ў Маскоўскай вобласці, адпачываў у адной з краін Еўрасаюза. Дадому вяртаўся на асабістым аўтамабілі праз пункт пропуску «Брэст» на польска-беларускай мяжы. Падчас надгляду ў яго знайшлі крыху больш адной сотай грама какаіну. Мужчыну затрымалі і распачалі крымінальную справу.

У судзе абвінавачваны сваю віну прызнаў. Ён паведаміў, што за мяжой ужываў наркотыкі і перад перасячэннем мяжы «забыўся выкінуць» рэшткі.

Абвінавачанаму прызначылі пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Аўтамабіль коштам больш за 39 тысяч беларускіх рублёў канфіскаваны.

Прысуд не ўвайшоў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?