На МКАД аўтамабіль ДАІ сутыкнуўся з двума легкавікамі, пасля чаго ўрэзаўся ў раздзяляльную агароджу. Інцыдэнт трапіў у аб'ектыў відэарэгістратара, піша Tut.by.

Аварыя адбылася 13 студзеня, каля 13.35, на знешнім кальцы МКАД у раёне Зацані. На запісе відаць, як аўтамабіль ДАІ на высокай хуткасці едзе ў крайняй правай паласе. У нейкі момант, ажыццяўляючы перастраенне ў суседнюю паласу, інспектар не справіўся з кіраваннем і зачапіў дзве легкавушкі. Пасля гэтага службовы аўтамабіль развярнула і адкінула ў раздзяляльную агароджу справа.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у аварыі ніхто не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0