У Венесуэле спецслужбы затрымалі кіраўніка Нацыянальнай асамблеі краіны Хуана Гуаіда. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным твітары палітыка.

Таксама паведамленне пра затрыманне спікера парламента размешчана ў Twitter Нацыянальнай асамблеі. На афіцыйнай старонцы ў сацсетцы з'явілася відэа яго затрымання: на ім бачна, як група людзей, сярод якіх ёсць мужчыны ў форме, захопліваюць машыну палітыка на трасе.

Пазней, як паведамляе Reuters, сілавікі адпусцілі Гуаіда. Прычына яго затрымання не называецца.

Гуаіда з'яўляецца дэпутатам ад апазіцыйнай партыі «Народная воля». На пасаду старшыні Нацыянальнай асамблеі, якая знаходзіцца ў стане канфлікту з кіраўніком краіны Нікаласам Мадурай, ён уступіў 5 студзеня. Ён заклікаў да арганізацыі свабодных выбараў у краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0